Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Альхоўская сярэдняя школа
1946
231223 Беларусь, Гродзенская вобласть, Астравецкі раён,
в. Альхоўка, вул. Школьная

2006

E-mail

Візітоўка нашай школы

 
 

 

Візітоўка нашай школы

“Альхоўка”
Там, дзе блакіт нябёс
Зліваецца з рачным блакітам,
Узнікла вёска сярод вольх і лоз.
Народ жыве тут незвычайны, працавіты.
У Альхоўкі свой цікавы і дзіўны лёс,
Хоць у гісторыі раёна яна проста маладзіца
Але мінуўшчынай сваёй
Па праву можа кожны ганарыцца.
Будынак важны ў нашай вёсцы ёсць,
Сюды прыходзяць дзеці мудрасці вучыцца.
Утульнасцю, святлом, дабром прымае школа іх у свае абдымкі.
Тут патыхае творчасцю наўкол.
Тут таленты жывуць:
Пяўцы, танцоры, мастакі, артысты,
Штогод віруе тут паток
Бязмерных ведаў, л’ецца творчасці крыніцы.
І скарбам гэтым кожны рад
З суседзямі, з сябрамі падзяліцца.


Наша школа была пабудавана ў 1980 годзе шэфамі кардоннай фабрыкі “Альхоўка”, дырэктарам якой быў Ажог Віктар Дзем’янавіч. Школа была разлічана на 320 месцаў, дзесяцігодка. Вучылася ў ёй 179 вучняў і працавала 18 настаўнікаў. Дырэктарам з’яўлялася Маркоўская Валянціна Аляксееўна. З кастрычніка 1980 года дырэктарам быў прызначаны Чабатароў Яўген Уладзіміравіч. З липеня 2007 года дырэктарам працуе малады настащник Уласень Игар Генадзевич.

У школе зараз налічваеteachersцца 106 вучняў і працуе 24 настаўнікі. З іх 9—былыя выпускнікі. Вышэйшую адукацыю маюць 16 настаўнікаў, сярэдне-спецыяльную—8. 4 педагогі нашай школы навучаюцца ў ВНУ. Першую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 11 настаўнікаў, вышэйшую—6.

Школа наша двухпавярховая. На першым паверсе займаюцца дзеці малодшага ўзросту. Тут знаходзіцца кабінет дырэктара, кабінет псіхолага, спартыўная зала, майстэрня, гардэроб і сталовая.
На другім паверсе набываюць веды вучні сярэдняга і старэйшага ўзросту па кабінетнай сістэме. У школе ёсць піянерскі пакой, кабінет інфарматыкі і іншыя вучэбныя кабінеты.. Плануецца адкрыць кабінет сацыяльнага педагога.
Усяго Dancing_2Альхоўскую сярэднюю школу закончыла 345 вучняў за 27 гадоў існавання. 49 выпускнікоў атрымалі вышэйшую адукацыю, а 16 і цяпер прадаўжаюць вучобу ў ВНУ. Залатым медалём узнагароджаны 7 выпускнікоў школы, а сярэбраным – 9.
У Dancing_32006/2007 н.годзе ў снежні ў школе адбылося вялікае свята – юбілей школы «Нам – 60!», так як першая драўляная школа была пабудавана ў нашым пасёлку ў 1946 годзе недалёка ад таго месца, дзе знаходзіцца сучасная двухпавярховая. Намаганнямі педагогаў і вучняў на месцы першай школы набыты і ў юбілейнае свята адкрыты памятны знак.


Вучні нашай школы наведваюць гурткі і секцаі, факультатывы і курсы па выбару. Хоць наша школа і далёка знаходзіцца ад райцэнтра, але мы стараемся Greetingпрымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах і конкурсах раённага маштаба. Вось нашыя вынікі за апошнія тры гады. Пераможцамі алімпіяд у 2003 годзе сталі 8 вучняў нашай школы, у 2004— 5 вучняў, у 2005 годзе—7. У раённым аглядзе-конкурсе “Радзіма і маці—шчасце дзіцяці”—2 месца, конкурс цацак “Святочныя забавы” і конкурс малюнкаў “Экамарафон 2006”—3 месца. У 2005 годзе ў гульні КВЗ наша школа была 3, а ў 2006—2007 навучальным годзе ў гульні КВЗ—1 месца. Таксама мы занялі 3 месца па ўборцы с/г культур сярод вучнёўскіх брыгад.

Традыцыі школы

1. Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Свята першакласнікаў.
2. Святочная праграма да Дня настаўніка.
3. Калядные и навагодния святы.
4. Вечар сустрэчы школьных сяброў.
5. Дзень самакіравання.
6. Свята “Гуканне вясны”.
7. Піянерскі касцёр.
8. 9 мая. Лінейка Памяці.
9. Апошні званок. Выпускны вечар.


Мы ганарымся сваёй школай і яе гісторыяй, стараемся зрабіць нашае школьнае жыццё разнастайным і цікавым.

вверх

 


 
State Exchange
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP).
IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs,
and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.


State Exchange
 
© Anatoly Shuba shuba48@mail.ru 2007